Каманды дух і высокі вынік: у «Белтэлекам» стартаваў летні этап юбілейнай спартакіяды | Белтелеком

Каманды дух і высокі вынік: у «Белтэлекам» стартаваў летні этап юбілейнай спартакіяды

28 жніўня стартаваў летні этап XXV рэспубліканскай спартакіяды сярод работнікаў «Белтэлекам». У юбілейных спаборніцтвах, якія ўжо чвэрць стагоддзя аб’ядноўваюць лепшых спартсменаў кампаніі, прымаюць удзел дзевяць каманд з розных куткоў краіны.

Урачыстая цырымонія адкрыцця задала тон спаборніцтвам і настроіла на рашучую барацьбу. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыме Андрэй Заліўка:

– Юбілейная спартакіяда аб’яднала ўсіх, хто шануе спорт і здаровы лад жыцця. Тут вы не проста супрацоўнікі – вы сапраўдныя атлеты, гатовыя да новых высокіх дасягненняў. На спартыўных пляцоўках, гэтак жа як і на працоўных месцах, патрэбныя такія важныя якасці, як настойлівасць, рашучасць і імкненне да выніку. Жадаю кожнаму з вас сумленнай гульні, упэўненасці ў сваіх сілах і, вядома, заслужаных перамог!

Падтрымаў калег і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі РУП «Белтэлекам» Андрэй Гендэль, які пажадаў удзельнікам згуртаванасці, узаемнай падтрымкі і выдатнага настрою.

На працягу трох дзён камандам трэба даказаць сваё майстэрства ў розных відах спорту. Барацьба ўжо пачалася: сёння разгарнуліся першыя спаборніцтвы ў міні-футболе, мужчынскім і жаночым валейболе. Завершыцца праграма лёгкаатлетычным кросам.

Імёны пераможцаў стануць вядомыя зусім хутка. Лепшыя моманты спаборніцтваў - у тэлеграм-канале «Белтэлекам». Падпісвайцеся і сачыце за навінамі!

Няхай пераможа наймацнейшы, але галоўнае - яркія эмоцыі і камандны дух!