Паважаныя абаненты!
У лістападзе 2020 года прамыя тэлефонныя лініі правядуць:
7 лістапада - намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Шайбакаў Вадзім Уладзіміравіч;
14 лістапада - намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Туромша Сяргей Валер'евіч;
21 лістапада - першы намеснік генеральнага дырэктара Мельнікаў Генадзь Васільевіч;
28 лістапада - генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Петручэня Юрый Мікалаевіч.
У названыя дні з 9.00 да 12.00 па тэлефоне (017) 217 10 77 можна будзе задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП "Белтэлекам".
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і звесткі аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы.