У красавіку 2021 года прамыя тэлефонныя лініі правядуць:
- 3 красавіка - намеснік генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях Даньшына Таццяна Уладзіміраўна.
- 10 красавіка - намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Туромша Сяргей Валер'евіч;
- 17 красавіка - першы намеснік генеральнага дырэктара Мельнікаў Генадзь Васільевіч;
- 24 красавіка - генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Петручэня Юрый Мікалаевіч.
У названыя дні з 9.00 да 12.00 па тэлефоне (017) 217 10 77 можна будзе задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы.