Графік прамых тэлефонных ліній у кастрычніку

Паважаныя абаненты!

У кастрычніку 2021 года прамыя тэлефонныя лініі правядуць:

  • 2 кастрычніка - намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Жаркевіч Андрэй Рамуальдавіч;
  • 9 кастрычніка - намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытаннях Туромша Сяргей Валер'евіч;
  • 16 кастрычніка - першы намеснік генеральнага дырэктара Мельнікаў Генадзь Васільевіч;
  • 23 кастрычніка - генеральны дырэктар Петручэня Юрый Мікалаевіч.

У названыя дні з 9.00 да 12.00 па тэлефоне (017) 217 10 77 можна задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры тэлефанаванні на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы.