24 мая ў 17.00 у прамым эфіры тэлеканала «ЯСНАе TV» ў фармаце FULL HD аматары футбола ўбачаць матч за Кубак Беларусі. За трафей пазмагаюцца барысаўскі БАТЭ і «Дынама-Брэст».
«Дынама-Брэст» станавіўся ўладальнікам Кубка тройчы - у 2007, 2017 і 2018 гадах. Столькі ж раз у турніры перамагаў і барысаўскі БАТЭ - у 2006, 2010 і 2015 гадах.
Вядучы прамых уключэнняў на маючым адбыцца матчы - вядомы спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч. У пары з ім - эксперт Алег Дулуб. Хадасевіч і Дулуб дадуць прафесійную ацэнку таго, што адбываецца на полі, пагавораць пра рэаліі беларускага футбола. Нагадаем, увесь сезон яны працуюць у пары ў перадачы «Ясна пра футбол» на тэлеканале «ЯСНАе TV».
Каментатары Ілля Бакай і Сяргей Яромка насыцяць гульню жывымі і цікавымі фактамі, звернуць увагу заўзятараў на самыя вострыя моманты матчу і максімальна пагрузяць гледачоў у атмасферу гульні.
Станьце сведкам гісторыі беларускага футбола з тэлеканалам «ЯСНАе TV»!