Глядзіце чэмпіянат Еўропы па футболе разам з тэлебачаннем ZALA!

З 14 чэрвеня па 14 ліпеня 2024 года праходзіць галоўная футбольная падзея года – чэмпіянат Еўропы. У абанентаў тэлебачання ZALA ёсць унікальная магчымасць не прапусціць ніводнага матча!

У эфіры беларускага тэлебачання матчы транслююцца на тэлеканалах «СТБ» і «РТР-Беларусь». Іх можна знайсці ў складзе ўсіх базавых пакетаў эфірнага і інтэрактыўнага ТБ ZALA, а таксама ў SMART ZALA.

Сачыце за развіццём галоўнай спартыўнай падзеі 2024 года ў сельскай мясцовасці і на дачы, падключыўшы эфірнае ТБ ZALA. Для хатняга прагляду гульняў выдатна падыдзе інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA. А SMART ZALA падорыць магчымасць глядзець футбольныя матчы на экране вашай мабільнай прылады ўсюды, дзе ёсць доступ у сетку Інтэрнэт.

Для падключэння да эфірнага ці інтэрактыўнага ТБ ZALA неабходна звярнуцца ў сэрвісныя цэнтры «Белтэлекам» або пакінуць заяўку на сайце.

Падключыць SMART ZALA можна самастойна ў кабінеце карыстальніка або ў дадатку «Мой Белтэлекам».

Падключайцеся да ZALA і хварэйце за любімую каманду!

Чэмпіянат Еўропы па футболе (UEFA European Championship) –гэта галоўны футбольны турнір сярод нацыянальных зборных, якія ўваходзяць ва УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый), які праходзіць раз у чатыры гады. Фінальная частка Еўра-2024 пройдзе 14 ліпеня 2024 года ў Берліне на «Алімпійскім стадыёне». У ім сустрэнуцца зборныя, якія перамаглі ў паўфіналах 9 і 10 ліпеня 2024 года.