Геаграфія пашыраецца: «Двайная выгада» ад «Белтэлекам» і МТС | Белтелеком

Геаграфія пашыраецца: «Двайная выгада» ад «Белтэлекам» і МТС

З 10 мая 2026 года «Белтэлекам» і МТС аб'яўляюць аб пашырэнні геаграфіі сумеснай акцыі на пакеты паслуг і мабільную сувязь. Цяпер яшчэ больш жыхароў Беларусі змогуць ацаніць перавагі высакахуткасных пакетаў «ЯСНА» і безлімітнай мабільнай сувязі на выдатных умовах.

Да спісу гарадоў, у якіх дзейнічае выгадная прапанова, далучыліся Полацк і Орша.  Нагадаем, што акцыя па-ранейшаму даступная ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Віцебску, Магілёве, Бабруйску, Гомелю, Рэчыцы, Светлагорску, Жлобіне, Мазыры, Пінску, Наваполацку, Рагачове, Калінкавічах, Салігорску, Маладзечне, Жодзіне, Дзяржынску, Горках, Асіповічах.

Усе новыя абаненты пры падключэнні пакетаў паслуг лінейкі «ЯСНА» з хуткасцю інтэрнэту ад 200 Мбіт/с і вышэй змогуць атрымаць 50-працэнтную зніжку на пакет «ЯСНА» і дзве SIM-карты МТС на тарыфным плане «Безлімітышча PRO» з абаненцкай платай ад 0 рублёў у першы год*.

Для існуючых абанентаў у названых гарадах таксама прадугледжаны прыемныя бонусы.

Каб стаць удзельнікам акцыі, неабходна пакінуць заяўку на сайце або звярнуцца ў офіс продажаў «Белтэлекам»: супрацоўнікі аформяць дамову, у тым ліку і на SIM-карты МТС.

*Усе падрабязнасці і ўмовы правядзення акцыі можна даведацца на сайце або па кругласутачным нумары 123.

БТКхМТС_листовка А4 горизонт