Сетка электразарадных станцый Evika! працягвае актыўнае развіццё ў рэгіёнах. У лютым у г. Віцебску ўведзены ў эксплуатацыю пяць новых ЭЗС.
Цяпер жыхары і госці абласнога цэнтра могуць зарадзіць электрамабіль па наступных адрасах:
вул. Багатырова, 26Б – 2-паставая станцыя, раз’ём Type 2, кабель GB/T;
вул. Багатырова, 28 – 1-паставая станцыя, раз’ём Type 2;
вул. Генерала Іваноўскага, 24 – 1-паставая станцыя, раз’ём Type 2;
пр-т Маскоўскі, 106А – 2-паставая станцыя, раз’ём Type 2, кабель GB/T;
пр-т Маскоўскі, 99 – 2-паставая станцыя, раз’ём Type 2, кабель GB/T.
Evika! – гэта частка партфеля тэхналагічных рашэнняў кампаніі «Белтэлекам». Галоўныя перавагі сеткі заключаюцца ў камфорце і бяспецы. Станцыі размяшчаюцца пераважна ў спальных раёнах, паблізу ад офісаў і бізнес-цэнтраў. Важным фактарам з’яўляецца тое, што кожная станцыя знаходзіцца пад кругласутачным відэакантролем.
Папулярнасць электратранспарту ў краіне расце, і статыстыка пацвярджае гэты трэнд: колькасць зарадных сесій у сетцы Evika! павялічваецца штомесяц.
Знайсці бліжэйшую зарадную станцыю і пракласці да яе маршрут уладальнікі электракараў могуць з дапамогай інтэрактыўнай карты на сайце evika.by.
«Белтэлекам» працягне развіваць сетку электразарадных станцый па ўсёй краіне, прапануючы карыстальнікам надзейны і сучасны сэрвіс.
Сачыце за нашымі навінамі!