ENЕRGY EXPO-2023: што прадставіць «Белтэлекам» на найбуйнейшым энергетычным форуме

Найбуйнейшы энергетычны і экалагічны форум ENЕRGY EXPO-2023 пачне сваю працу 17 кастрычніка. Прэзентацыя сучасных дасягненняў у сферы энергетыкі, энергазберажэння, аўтаматызацыі і аховы навакольнага асяроддзя пройдзе пад скляпеннямі сталічнага футбольнага манежа па адрасе: пр. Пераможцаў, 20/2.

Міжнародная спецыялізаваная выстава «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» адчыніць дзверы для наведвальнікаў ужо 27-ы раз. «Белтэлекам» прэзентуе гасцям і ўдзельнікам уласную экспазіцыю.

Заняўшы лідзіруючыя пазіцыі на рынку паслуг электрасувязі, прадпрыемства актыўна адкрывае новыя для сябе сферы. Лічбавая экасістэма, над якой працуе «Белтэлекам», – гэта рух у напрамку разумнага, камфортнага, бяспечнага і экалагічнага горада, які будзе даступны кожнаму чалавеку.

Падтрымліваючы гэты трэнд, з 2022 года аператар стварае інфраструктуру для электрамабіляў. Менш чым за год у сетцы электразарадных станцый (ЭЗС) пад гандлёвай маркай Evika! з'явілася 25 адрасоў. ЭЗС ужо працуюць у Мінску, Пінску, Наваполацку, Салігорску, Брэсце, Віцебску і іншых гарадах.

Evika! прапануе уладальнікам электракараў камфортную і бяспечную зарадку. Станцыі магутнасцю 22 кВт на пост забяспечваюць поўную зарадку пераменным токам за 4-8 гадзін, што гарантуе беражлівую эксплуатацыю батарэі электрамабіля. ЭЗС знаходзяцца пад відэакантролем і, як правіла, размяшчаюцца ў спальных раёнах, каля офісаў ці бізнес-цэнтраў.

Для зручнасці карыстальнікаў створаны сайт evika.by, які дапаможа хутка знайсці бліжэйшую зарадную станцыю. Трэба толькі ўвесці свой горад ці раён – і рэсурс прапануе спіс усіх даступных электразаправак.

ENЕRGY EXPO – гэта яшчэ і экспертная пляцоўка для абмеркавання інавацый і тэхналогій. Дзелавая праграма форуму ўключае больш за 20 розных па фармаце мерапрыемстваў. 19 кастрычніка адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная электрычнаму транспарту. Прадстаўнікі кампаніі «Белтэлекам» прымуць удзел у дыскусіі: нашы эксперты раскажуць аб развіцці і перспектывах сеткі ЭЗС Evika!

Спецыялісты «Белтэлекама» рады сустрэчы з гасцямі і наведвальнікамі ENERGY EXPO. Усе жадаючыя змогуць даведацца пра самыя папулярныя паслугі для бізнесу і дома, навінкі і акцыі і атрымаць кансультацыю па ўсіх пытаннях.

Выстава працягнецца да 20 кастрычніка. Запрашаем наведаць экспазіцыю кампаніі «Белтэлекам», каб лепш вывучыць сучасныя тэхналогіі і паслугі.

Фотасправаздача з месца падзеяў – у нашым Тэлеграм-канале. Далучайцеся, каб быць у курсе!