Зімовыя святы завяршаюцца, пакідаючы добрыя ўспаміны аб цёплых сустрэчах, шчырых пажаданнях і чароўнай навагодняй атмасферы. У нашай краіне гэты перыяд асацыюецца з дабрачыннымі акцыямі «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы», якія праходзяць па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Акцыя для дзяцей, якія засталіся без бацькоўскага клопату, стартавала ў 1995 годзе. З таго часу яе маштабы ўвесь час пашыраюцца. Навагодняя акцыя «Ад усёй душы» ўпершыню прайшла ў 2023 годзе і дала старт мноству цікавых і значных мерапрыемстваў для пажылых людзей.
На працягу многіх гадоў добрая традыцыя аб'ядноўвае сувязістаў, і з кожным годам да акцый далучаецца ўсё больш удзельнікаў. У гэтым годзе ў важных дабрачынных ініцыятывах прынялі ўдзел калектывы ўсіх філіялаў і падраздзяленняў кампаніі «Белтэлекам». Святочныя мерапрыемствы падарылі яркія эмоцыі і прыемныя ўражанні, адчуванне шчырага клопату, цяпла і радасці.
Навагоднія ўрачыстасці ззаду, аднак сувязісты працягваюць дабрачынныя праекты. Шматлікія прафсаюзныя акцыі кампаніі накіраваны на падтрымку адзінокіх пенсіянераў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, шматдзетных сем'яў. За гады працы ў калектыве РУП «Белтэлекам» склалася шмат традыцый, адна з найважнейшых – традыцыя дапамагаць!