Для ўтульных кінавечароў: у ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

23 снежня 2022 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 46 кнопцы пачалося вяшчанне новага тэставага тэлеканала «Hollywood».

«Hollywood»гэта сапраўдная класіка. У сетцы вяшчання прадстаўлены рэпертуар, які знаёміць гледачоў з амерыканскім кінематографам з сярэдзіны ХХ стагоддзя і да нашых дзён. Глядзіце кругласутачна душэўныя і загадкавыя класічныя кінастужкі розных жанраў, сучасныя захапляльныя блокбастары, папулярныя фільмы і серыялы вытворчасці Metro Goldwyn Mayer і іншых знакамітых галівудскіх студый.

У дадатковым тэматычным пакеце «Сямейны HD», пашыраным пакеце «ZALA: усё ўключана HD» ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 176 кнопцы пачалося вяшчанне тэставага канала «Hollywood HD».

«Hollywood HD» тэлеканал у фармаце высокай выразнасці. Гэта мастацкія і анімацыйныя фільмы галівудскай кінастудыі Metro Goldwyn Mayer, у найбагатай фільматэцы якой тысячы фільмаў розных жанраў. Таксама ў эфіры кінастужкі ды іншых галівудскіх студый, класічныя і сучасныя.

Прыемнага прагляду!