25 жніўня 2025 года ў ZALA пачалося вяшчанне новага тэставага тэлеканала для дзяцей.
ducktv – міжнародны дзіцячы тэлеканал, які створаны спецыяльна для самых маленькіх гледачоў ад 0 да 3 гадоў. У эфіры – пазнавальныя і забаўляльныя праграмы для малых, падрыхтаваныя з удзелам дзіцячых псіхолагаў.
Кантэнт па большай частцы не змяшчае тэксту і суправаджаецца спакойным музычным афармленнем, што робіць яго ідэальным для першага знаёмства са светам тэлебачання.
Глядзіце ducktv на 108-й кнопцы ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.
Прыемнага і карыснага прагляду вам і вашым малым!