Паважаныя абаненты!
З 1 ліпеня 2026 года спыняецца вяшчанне тэматычнага пакета Discovery, а таксама тэлеканалаў Discovery Channel, Eurosport 1, Eurosport 2у пашыраных пакетах ZALA IPTV у сувязі з завяршэннем тэрміну дзеяння кантракта з праваўладальнікам.
Мы цэнім ваш інтарэс да якаснага тэлевізійнага кантэнту, таму падрыхтавалі годную альтэрнатыву - тэматычны пакет «VIP HD». Яго напаўненне падабрана такім чынам, каб кожны глядач знайшоў для сябе любімыя жанры, атрымаўшы пры гэтым дадатковыя перавагі.
Для аматараў прыроды і гісторыі: канал Viasat Nature/History HD прапануе пазнавальныя рэаліці і дакументальныя серыялы пра розныя захапленні чалавека, пра захапляючыя прыгоды, падарожжы і разнастайнасць жывёльнага свету.
Для кінаманаў: прэміяльны выбар сусветных блокбастараў, камедый і прэм’ерных серыялаў на каналах TV1000 Premium, TV1000 Megahit, TV1000 Comedy і ViP Serial.
Для аматараў спорту: яркія спартыўныя падзеі і прамыя трансляцыі на канале «Спартыўны тэлеканал Віясат HD».
Кошт новага тэматычнага пакета «VIP HD» складае ўсяго 4,2 рубля ў месяц, замест ранейшых 5,5 рубля за пакет Discovery.
Падключайце «VIP HD» любым зручным спосабам:
- у прыкладанні «Мой Белтэлекам»;
- у кабінеце карыстальніка;
- у офісу продажаў РУП «Белтэлекам».
Для новых карыстальнікаў пры падключэнні да пакета «VIP HD» дзейнічаюць спецыяльныя акцыйныя ўмовы. Падрабязнасці ўдакладняйце ў офісах продажаў «Белтэлекам» або па нумары 123.
Дзякуем за давер і жадаем прыемнага прагляду!