Да ўвагі абанентаў! Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання 3, 4 кастрычника.

Магілёўская, Гомельская вобласці.

03.10.2022 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Слаўгарадскага, Быхаўскага, Краснапольскага, Чавускага, Чэрыкаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці, Кармянскага раёна Гомельскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Слаўгарад абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР, Радыё Магілёў, Сталіца.

Гомельская, Магілёўская вобласці.

04.10.2022 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Акцябрскага, Петрыкаўскага, Калінкавіцкага, Светлагорскага раёнаў Гомельскай вобласці, Глускага раёна Магілёўскай вобласці будзе адсутнічаць прыем ад АРТПС Валасовічы агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

г. Мінск.

04.10.2022 з 09.15 да 16.15 на тэрыторыі г. Минска будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Мінск (Камуністычная) абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, РВ Сталіца.

Мінская,Віцебская, Магілёўская вобласці.

04.10.2022 з 09.15 да 16.15 на тэрыторыі Крупскага, Барысаўскага, Бярэзінскага раёнаў Мінскай вобласці, Талачынскага раёна Віцебскай вобласці, Круглянскага раёна Магілеўскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Крупскі абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, Сталіца, Мінская хваля.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Звяртаем увагу, што правядзенне прафілактычных работ не закранае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.