Да ўвагі абанентаў! Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання 28, 29 сакавіка.

Гомельская вобласць.

28.03.2023 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Рэчыцкага, Буда-Кашалёўскага, Гомельскага, Жлобінскага, Хойніцкага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Салтанава абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, Праўда радыё.

29.03.2023 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі г.Гомеля, Гомельскага, Б.Кашалеўскага, Веткаўскага, Добрушскага, Рэцыцкага, Лоеўскага, Чачэрскага раёнаў будзе адсутнічаць прыем ад АРТПС Гомель абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, рэгіянальнага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Радыё Гомель. Сталіца, Новае радыё, Пілот ФМ, Душэўнае радыё, Радыё Рокс, Радыё МІР, Радыё Мінск, Гомель Плюс, Гомельскае гарадское радыё, Праўда радыё, Юністар, Гумар ФМ, Аўтарадыё, Relax FM, Легенды ФМ, Цэнтр ФМ, Альфа радыё.

Мінская вобласць.

29.03.2023 з 09.15 да 16.15 на тэрыторыі Маладзечанскага, Вілейскага, Лагойскага, Мінскага, Валожынскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Радашковічы абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

Мінская, Магілёўская вобласці.

29.03.2023 з 09.15 да 16.15 на тэрыторыі Мінскага, Чэрвенскага, Бярэзінскага, Смалявіцкага, Пухавіцкага раёнаў Мінскай вобласці, Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Грэбенка абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Звяртаем увагу, што правядзенне прафілактычных работ не закранае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.