Віцебская вобласць
24.04.2025 з 10.00 да 15.30 на тэрыторыі Гарадоцкага, Полацкага, Віцебскага, Шумілінскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Мішневічы абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.
24.04.2025 з 10.00 да 15.30 на тэрыторыі Шаркаўшчынскага, Глыбоцкага, Міёрскага, Пастаўскага, Браслаўскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Шаркаўшчына агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ і РВ Новае Радыё.
Гродзенская, Мінская вобласцi
24.04.2025 з 09.00 да 15.00 на тэрыторыі Іўеўскага, Воранаўскага, Лідскага, Ашмянскага, Навагрудскага раёнаў Гродзенскай вобласці, Валожынскага раёна Мінскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Геранены абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Сталіца, Радыё Гродна, радыё Беларусь, радыё МІР, Легенды ФМ.
Брэсцкая вобласць
25.04.2025 з 10.00 да 16.00 на тэрыторыі Драгічынскага, Кобрынскага, Бярозаўскага, Івацэвіцкага, Іванаўскага, Пружанскага, Пінскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Драгічын абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, Сталіца, Радыё Брэст, Радыус-ФМ, Гумар ФМ.
Гродзенская вобласць
25.04.2025 з 10.00 да 16.00 на тэрыторыі Мастоўскага, Дзятлаўскага, Лідскага, Шчучынскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Скерсі абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР.
У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Звяртаем увагу, што правядзенне прафілактычных работ не закранае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.