Да ўвагі абанентаў! Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання 12-14, 19-22 сакавіка.

Гомельская, Мінская, Магілёўская вобласцi.

12.03.2024 – 14.03.2024, 19.03.2024 – 22.03.2024 з 09.00 да 16.00 на тэрыторыі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Калінкавіцкага, Светлагорскага, Ельскага, Акцябрскага раёнаў Гомельскай вобласці, Любанскага, Салігорскага раёнаў Мінскай вобласці, Глускага раёна Магілёўскай вобласці у залежнасці ад умоў надвор'я магчыма адсутнасць прыему ад АРТПС Сметанічы агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

Мінская, Магілёўская вобласці.
13.03.2024 з 09.15 да 16.15 на тэрыторыі Мінскага, Чэрвенскага, Бярэзінскага, Смалявіцкага, Пухавіцкага раёнаў Мінскай вобласці, Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Грэбенка абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

Мінская, Гродзенская вобласцi.

13.03.2024 з 09.15 да 16.15 на тэрыторыі Мінскага, Маладзечанскага, Валожынскага, Вілейскага раёнаў Мінскай вобласці, Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Маладзечна абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, МКТБ, РВ праграм 1НКБР, Маладзечна-ФМ, Новае Радыё, Мінская хваля, Легенды ФМ, радыё МІР.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Звяртаем увагу, што правядзенне прафілактычных работ не закранае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.