Да ўвагі абанентаў! Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання 11, 12 кастрычника.

Гродзенская, Мінская вобласці.

11.10.2022 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Смаргонскага, Ашмянскага, Астравецкага раёнаў Гродзенскай вобласці, Вілейскага, Валожынскага, Маладзечанскага, Мядзельскага раёнаў Мінскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Смаргонь абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Радыё Гродна, Сталіца, Новае Радыё, Гумар ФМ.

Брэсцкая, Мінская, Гомельская вобласці.

11.10.2022 з 10.00 да 16.00 на тэрыторыі Лунінецкага, Столінскага раёнаў Брэсцкай вобласці, Салігорскага раёна Мінскай вобласці, Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Сінкевічы абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Сталіца, Радыус ФМ, Культура.

Брэсцкая вобласць.

11.10.2022 з 09.15 да 16.00 на тэрыторыі Бярозаўскага, Пружанскага, Драгічынскага, Івацэвіцкага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Бяроза абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, радыё Юністар, Новае радыё.

Гомельская вобласць.

11.10.2022 з 10.00 да 16.00 на тэрыторыi Ельскага,Лельчыцкага і Мазырскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Стадолічы абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

12.10.2022 з 02.00 да 05.00 на тэрыторыі Нараўлянскага, Хойніцкага, Мазырскага, Калінкавіцкага, Ельскага раёнаў будзе адсутнічаць да 1-й гадзіны прыем ад АРТПС Дабрынь агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР.

У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Звяртаем увагу, што правядзенне прафілактычных работ не закранае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.