Чарговая спартыўная прэм'ера на тэлеканале «ЯСНАе ТV»

«ЯСНАе ТV» робіць яшчэ адзін падарунак аматарам спорту. У нядзелю, 13 верасня, на тэлеканале стартуе інфармацыйна-аналітычная праграма «Ясна пра хакей».

Новы тэлевізійны праект стаў працягам паспяховага супрацоўніцтва Федэрацыі хакея Беларусі і кампаніі «Белтэлекам». Нагадаем, што месяцам раней тэлеканал «ЯСНАе ТV», які зноў заняў сваю нішу ў спартыўным вяшчанні краіны, атрымаў права на паказ 200 матчаў з удзелам беларускіх камандаў. Дзякуючы інтэграцыі з Федэрацыяй хакея гледачы ўжо змаглі паглядзець турнір на Кубак Руслана Салея, а цяпер атрымліваюць асалоду ад паядынкаў «Парiматч-Экстралігі».

Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Сяргей Туромша:

- «Ясна пра хакей» - чарговы праект тэлеканала, прысвечаны спорту. Мы ўважліва аналізуем глядацкія перавагі і назіраем вялікую цікавасць да спартовых трансляцый. У сакавіку стартавала праграма «Ясна пра футбол», якая ўпэўнена заваявала сваю аўдыторыю.8 верасня ў эфіры першы выпуск перадачы «Яснапраміні-футбол». І вось зноў прэм'ера! Задача творчай каманды - зрабіць якасны тэлепрадукт, які будзе цікавы ўсім і падорыць масу яркіх эмоцый як прафесійнайспартыўнайсупольнасці, так і вялікайарміі заўзятараў.

«Ясна пра хакей» - гэта экспертныя ацэнкі, разбор матчаў, а таксама аўтарскія матэрыялы на актуальныя тэмы. Гледачоў чакае якасная аналітыка, кампетэнтныя меркаванні, цікавыя факты. Акрамя гэтага, стваральнікі праграмы прапануюць інтэрв'ю з топавымі гульцамі і эксклюзіўныя кадры з закулісся.

 

Уладзімір Беражкоў, спартыўны дырэктар федэрацыі хакея Беларусі:

 

- Аўдыторыя нашага хакея расце разам з нашай матывацыяй пагружаць гледача ва ўсе перыпетыі гэтага віду спорту. Кожную гадзіну кожнага дня тут адбываецца нешта цікавае, і каманда ФХБ сумесна са спецыялістамі «ЯСНАеTV» дапаможа ўсім аматарам хакею не застацца ў баку ад гэтага дынамічнага міру. Яркія асобы,пары, амбіцыі, непрымірымыяканкурэнты- усяго гэтага ў нас будзе ў лішку!

Пры гэтым мы не перагрузілі вас аналітыкай, а крэатыўныя і вясёлыя рубрыкі нашай перадачы дапамогуць гледачу правесці гэты час па-сапраўднаму займальна.

 

Першы эфір - 13 верасня ў 21.00. Глядзіце хакей на тэлеканале «ЯСНАе TV»!