У партфелі кампаніі «Белтэлекам» - шырокі пералік тэлекамунікацыйных паслуг для бізнес-сегмента. Улічваючы індывідуальныя пажаданні і задачы партнёра, кампанія гатова прапанаваць поўны комплекс сучасных тэлекамунікацыйных паслуг «пад ключ».
Каб пазнаёміць карпаратыўных кліентаў з сучаснымі паслугамі, іх магчымасцямі, характарыстыкамі і сцэнарыямі выкарыстання, спецыялісты філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» арганізавалі бізнес-семінар. Яго ўдзельнікамі сталі больш за 30 прадстаўнікоў буйных сталічных прадпрыемстваў.
У ходзе семінара былі прадстаўлены як новыя паслугі, так і добра вядомыя рашэнні для дзелавога сектара. У іх ліку - «SMS-інфарміраванне», «Разумны дом», «Відэакантроль», «Дэманстрацыя рэкламы на партале Wi-Fi» і інш.
Асаблівую ўвагу прыцягнула паслуга «Відэакантролю». Па жаданні кліента відэакамеры могуць размяшчацца ўнутры і/або на знешніх баках будынка. Пры гэтым забяспечваецца магчымасць прагляду відэаінфармацыі ў рэжыме онлайн, доступу да архіва (за 30 дзён) і інш. «Відэакантроль» дазваляе ў любы момант праглядзець відэа з камеры і пераканацца, што на аб'екце ўсё ў парадку - няхай гэта будзе карпаратыўная нерухомасць або прылеглая тэрыторыя.
Арганізаваць камфортную і бяспечную працу ў офісе дапаможа паслуга «Разумны дом», у базавы камплект якой уваходзяць датчыкі задымленасці, руху і адкрыцця дзвярэй/вокнаў. Пры неабходнасці можна падключыць відэакамеру, сірэну, разумную разетку, датчыкі тэмпературы і вільготнасці, працёку вады.
Дзелавая сустрэча і зносіны з карпаратыўнымі кліентамі дапамаглі лепш даведацца аб іх патрэбах і пажаданнях, каб прапанаваць кожнаму індывідуальнае комплекснае рашэнне. Акрамя гэтага, фармат мерапрыемства дазволіў атрымаць адказы на ўсе пытанні, удакладніць магчымасць падключэння паслуг у кожным канкрэтным выпадку і абмеркаваць далейшае супрацоўніцтва.