З 3 красавіка «Белтэлекам» пашырае лінейку паслуг антывіруснай абароны. Цяпер юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць аформіць падпіску на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне Kaspersky Small Office Security. Гэтае рашэнне распрацавана спецыяльна для невялікіх кампаній, якім неабходна надзейная абарона без складанага адміністравання. Пры першым падключэнні прадастаўляецца 30-дзённы бясплатны тэставы перыяд.
Перавагі Kaspersky Small Office Security:
- базавая абарона: захаванасць дакументаў, плацежнай інфармацыі, асабістых даных кліентаў;
- прастата і зручнасць: праграмнае забеспячэнне лёгка ўстанаўліваецца і настройваецца;
- эканамічнасць: адзін комплексны прадукт замест некалькіх розных праграм.
Што ўключана ў Kaspersky Small Office Security:
- антывірус для камп’ютара, наўтбука і мабільных прылад на базе Windows, macOS, Android, iOS – абараняе ад вірусаў і шкодных праграм у рэжыме 24/7;
- утыліта Kaspersky Anti-Ransomware зробіць прылады недаступнымі для шыфравальшчыкаў, якія пранікаюць на іх у выніку адкрыцця фішынгавых спасылак або шкодных укладанняў, а таксама заблакуе пераходы на небяспечныя сайты;
- менеджар пароляў дапамагае ствараць складаныя паролі і захоўваць іх у зашыфраваным асабістым сховішчы, для доступу да якога неабходна запомніць усяго толькі адзін майстар-пароль;
- сістэма абароны анлайн-транзакцый – тэхналогія «Бяспечныя плацяжы» адбівае напады анлайн-ашуканцаў, якія спрабуюць займець даныя банкаўскіх карт і іншую аплатную інфармацыю;
- абарона файлавых сервераў ад вірусаў, траянцаў, клавіятурных шпіёнаў і іншых шкодных праграм.
Умовы і кошт
Паслуга прадастаўляецца на ўмовах падпіскі, якая аўтаматычна працягваецца і застаецца актыўнай, пакуль абанент ёй карыстаецца. Кошт адной ліцэнзіі 5 руб. (без ПДВ) у месяц, аплата праводзіцца шляхам штодзённага спісання адпаведнай сумы з асабовага рахунку. Колькасць прылад, якія абараняюцца, залежыць ад колькасці набытых ліцэнзій: мінімум 5 прылад, максімум – 25.
Як падключыць?
Аформіць падпіску на Kaspersky Small Office Security можна ў офісах продажаў «Белтэлекам». Падрабязная кансультацыя даступна па кругласутачным нумары 123.
Абараніце свой бізнес – падключыце Kaspersky Small Office Security у «Белтэлекам»!