10 чэрвеня санітарнае звяно апарата кіравання РУП «Белтэлекам» прыняло ўдзел у спаборніцтвах санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Цэнтральнага раёна горада Мінска. Камандзірам нашага звяна стала неаднаразовая ўдзельніца спаборніцтваў эканаміст 1-й катэгорыі Юлія Несцерава. Усяго за званне пераможцы змагаліся дзевяць каманд.
Выпрабаванне складалася з некалькіх этапаў. Удзельнікі паказалі абсталяванне санзвяна спецмаёмасцю і ўменне ім карыстацца, прадэманстравалі працу ў агменях хімічнай і камбінаванай паразы, інфекцыйнага захворвання, на пляцоўках частковай дэзактывацыі, дэгазацыі і санітарнай апрацоўкі. Апошнім стаў тэарэтычны конкурс.
Усе ўдзельнікі прадэманстравалі зладжанасць і дакладнасць дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Каманда РУП «Белтэлекам» справілася з заданнямі, пацвердзіўшы свае веды ў галіне грамадзянскай абароны і медыцыны. Па выніках напружанай барацьбы нашы калегі занялі ганаровае 2-е месца, а Юлія Несцерава была адзначана Граматай Адміністрацыі Цэнтральнага раёна як лепшы камандзір санітарнага звяна.
Пажадаем нашым супрацоўнікам далейшых поспехаў!