У апошнія тыдні кампанія «Белтэлекам» адзначае павышаны попыт на паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт, тэлебачання і іншыя сэрвісы.
Тэхнічныя спецыялісты фіксуюць рост нагрузкі на знешні шлюз у межах 10%, а таксама канстатуюць, што гадзіны найбольшай нагрузкі, якія раней, як правіла, прыпадалі на вячэрні час, трохі зрушыліся на дзённы.
Кампанія «Белтэлекам» праводзіць пастаянны маніторынг якасці работы сеткі. Зараз нашы аб'екты і сеткі сувязі функцыянуюць у штатным рэжыме. Паслугі сувязі (доступ у інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія, іншыя сэрвісы) аказваюцца абанентам у поўным аб'ёме. Пры гэтым інфраструктура цалкам гатовая да стабільнай работы пры нарастаючай нагрузцы, бо мае значны запас прапускной здольнасці.
Пастаянна праводзіцца работа па пашырэнни міжнародных каналаў у напрамку самых запатрабаваных інфармацыйных рэсурсаў, пры неабходнасці аптымізуюцца схемы маршрутызацыі трафіку. Таксама ў выпадку неабходнасці ў досыць хуткія тэрміны можа быць павялічана прапускная здольнасць.
Спецыялістамі кампаніі прыняты ўсе неабходныя меры па забеспячэнні бесперабойнага аказання паслуг сувязі.