«Белтэлекам» уводзіць новыя тарыфныя планы для ўстаноў адукацыі | Белтелеком

«Белтэлекам» уводзіць новыя тарыфныя планы для ўстаноў адукацыі

30 ліпеня 2026 года «Белтэлекам» запускае новыя тарыфныя планы, распрацаваныя спецыяльна для карпаратыўных кліентаў у сферы адукацыі, – «Бізнес-кейс 10 Адукацыя» і «Бізнес-камплект 10 Адукацыя».

Пакет паслуг «Бізнес-кейс 10 Адукацыя» ўключае:

  • доступ у сетку Інтэрнэт на хуткасці 10/10 Мбіт/с;
  • інтэрнэт-тэлебачанне SMART ZALA на ўмовах тарыфнага плана «Канапа ТВ». Тэлевізійная прыстаўка ў склад пакета паслуг не ўваходзіць і прадастаўляецца за дадатковую плату.

Кошт пакета – 31,00 рубель у месяц без уліку ПДВ.

Тарыфны план «Бізнес-камплект 10 Адукацыя» забяспечвае безлімітны доступ у сетку Інтэрнэт на хуткасці 10/10 Мбіт/с. Яго кошт – 18,00 рублёў у месяц без уліку ПДВ.

Для новых тарыфных планаў даступна падключэнне дадатковых паслуг.

«Бізнес-кейс 10 Адукацыя» і «Бізнес-камплект 10 Адукацыя» прызначаныя толькі для ўстаноў адукацыі, якія маюць магчымасць падключыцца па тэхналогіі PON.

Атрымаць падрабязную кансультацыю, удакладніць наяўнасць тэхнічнай магчымасці і аформіць заяўку можна ў офісах продажаў «Белтэлекам» або па кругласутачным нумары 123. 

З 30 ліпеня 2026 года тарыфныя планы «Школьны стандарт» і «Школьны максі» перанесены ў архіў.

5429388435597761178