Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Дня жанчын «Белтэлекам» запускае святочную промаакцыю. У сталічным гандлёвым цэнтры «Першы Нацыянальны гандлёвы дом» будзе працаваць спецыяльная зона бясплатнай упакоўцы падарункаў .
Сучасны тэлекамунікацыйны аператар – гэта не толькі сувязь і лічбавыя сэрвісы, але і ўвага да сваіх кліентаў у важныя моманты. Менавіта гэты падыход паслядоўна рэалізуе «Белтэлекам», развіваючы сваю экасістэму і прапаноўваючы ініцыятывы, якія выходзяць за рамкі прывычных зносін з брэндам.
У перадсвяточнай мітусні афармленне падарункаў часта патрабуе дадатковага часу і намаганняў. «Белтэлекам» арганізуе святочную пляцоўку і дапаможа бясплатна ўпакаваць падарункі для блізкіх.
Тут жа, у ГЦ «Першы Нацыянальны гандлёвы дом», наведвальнікі змогуць выбраць падарункі ў BeltelecomShop – прасторы з шырокім асартыментам тэхнікі і карысных рашэнняў для паўсядзённага жыцця.
У краме прадстаўлены прылады і гаджэты, якія стануць практычным і прыемным падарункам: планшэты і карысная тэхніка для мужчын, тавары для прыгажосці і разумныя бытавыя дапаможнікі для жанчын, а таксама шматлікае іншае для дому і сям’і.
Графік работы бясплатнай зоны ўпакоўцы падарункаў:
- 21 і 22 лютага – з 12:00 да 19:00;
- 7 сакавіка – з 12:00 да 19:00;
- 8 сакавіка – з 11:00 да 16:00.
Умовы ўдзелу. Бясплатна ўпакаваць падарункі змогуць наведвальнікі ганлёвага центру, падпісаныя на акаўнты «Белтэлекам» і «Першы Нацыянальны гандлёвы дом» у Інстаграм, а таксама якія ўсталявалі на сваім смартфоне дадатак «Мой Белтэлекам» з актыўнай паслугай.
Такія ініцыятывы – частка філасофіі кампаніі. «Белтэлекам» не проста ўкараняе інавацыі, але і дорыць кліентам увагу і пазітыўныя эмоцыі.
Чакаем вас у ГЦ «Першы Нацыянальны гандлёвы дом» па адрасе: г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 134.