«Белтэлекам» прыняў удзел у рэспубліканскім свяце, прысвечаным Дню беларускага пісьменства. У гэтым годзе ён прайшоў у Слоніме, адным з самых старажытных гарадоў нашай краіны.
У аснову культурнага фестывалю закладзена жаданне захаваць духоўную спадчыну, лепшыя традыцыі і беражлівыя адносіны да роднай мовы. Мерапрыемствы маштабнага свята прысвячаліся Году малой радзімы, 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама юбілейным датам класікаў беларускай літаратуры.
Спецыялісты кампаніі дэманстравалі папулярныя паслугі «Разумны дом», «Відэакантроль», высакахуткасны інтэрнэт byfly, тэлебачанне ZALA. Цікавасцю ў наведвальнікаў карысталіся і дадатковыя паслугі, сярод якіх «Бацькоўскі кантроль», «Антывірусная абарона» і іншыя. Госці экспазіцыі знаёміліся з рознымі сцэнарамі іх выкарыстання, характарыстыкамі і перавагамі.
Характэрна, што напярэдадні свята ў Слонімскім занальным вузле электрасувязі падключылі тысячнага абанента пакета паслуг «ЯСНА 100» у рэгіёне. Ім стала жыхарка Слоніма Святлана Пятроўская. У рамках Дня беларускага пісьменства Святлану і яе сям'ю павіншавалі дырэктар Гродзенскага філіяла РУП "Белтэлекам" Віктар Мацвееў і начальнік Слонімскага ЗУЭС. «Цяпер не трэба бегчы да тэлевізара ў пэўны час, каб паглядзець тую ці іншую перадачу. Можна скарыстацца інтэрактыўнымі магчымасцямі ZALA. Кіраванне тэлепраглядам - выдатная функцыя! Дзеці задаволеныя вялікай колькасцю каналаў, кожны ўжо абраў для сябе любімы. А мы з мужам ацанілі высакахуткасны інтэрнэт ад «Белтэлекама», - падзялілася Святлана.
У дні свята Слонім ператварыўся ў вялікую творчую пляцоўку. Шматлікія госці знаёміліся з кніжнымі навінкамі, сустракаліся з беларускімі і замежнымі літаратарамі, гутарылі з паэтамі і пісьменнікамі. Вялікую цікавасць выклікалі прэзентацыі кніг і аўтограф-сесіі.
У павільёне «Белтэлекама» удзельнікі свята таксама чыталі вершы беларускіх паэтаў і нават свае ўласныя сачыненні.
Адметнасцю экспазіцыі кампаніі стала пішучая машынка, на якой ствараў свае творы вядомы паэт, пісьменнік, фалькларыст, краязнаўца, заслужаны настаўнік Беларусі, ураджэнец Гродзеншчыны Апанас Цыхун.
Дзень беларускага пісьменства адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню свята прайшло ў 1994 годзе ў Полацку. З тых часоў яно традыцыйна праводзіцца ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. У Слоніме ў рамках Дня пісьменства прайшлі фестываль кнігі і прэсы, выстава рамёстваў з арганізацыяй майстар-класаў і іншыя мерапрыемствы.