«Белтэлекам» прыме ўдзел у XXIV Міжнароднай архітэктурна-будаўнічай выставе «BUDEXPO-2022», якая пройдзе з 16 па 18 сакавіка ў Мінску і па традыцыі адкрые новы будаўнічы сезон.
Выстава арыентавана як на экспертаў, так і на шырокае кола наведвальнікаў, якія плануюць рамонт, будаўніцтва дома ці знаходзяцца ў пошуку новых дызайнерскіх рашэнняў. Дзелавая праграма форуму адлюстроўвае актуальныя пытанні будіндустрыі. Асаблівая ўвага – навукова-тэхнічным распрацоўкам, высокатэхналагічнай прадукцыі і прымяненню інавацый у вытворчасці.
«Белтэлекам» пазнаёміць гасцей і ўдзельнікаў з тэлекамунікацыйнымі паслугамі для дома і офіса.
Сёння ў прадуктовым партфелі кампаніі – дзясяткі лічбавых рашэнняў, якія спецыялісты гатовыя рэалізаваць пад ключ з улікам індывідуальных запытаў кліента. Найбольшай папулярнасцю ў фізічных і юрыдычных асоб карыстаюцца пакеты паслуг. Так, насельніцтва ўпэўнена робіць выбар на карысць лінейкі «ЯСНА». Кліентам даступны 17 варыянтаў пакетаў з самымі запатрабаванымі паслугамі: высакахуткасны Інтэрнэт, інтэрактыўнае, эфірнае ці SMART-тэлебачанне ZALA, безлімітная тэлефанія ў сетцы «Белтэлекам», «Відэакантроль» і інш. Навінкі гэтага года – пакеты паслуг «ЯСНА 200», «ЯСНА 100 дом + дача» і «ЯСНА 100 прома». Зручным інструментам для арганізацыі працы ў офісе з'яўляецца лінейка пакетаў для карпаратыўных кліентаў «Бізнес-кейс».
Задачы забеспячэння бяспекі і выдаленага кантролю за аб'ектамі актуальныя і для прыватных, і для юрыдычных асоб. Спецыялісты «Белтэлекама» створаць сістэму «Відэакантролю» ад праекта да поўнай тэхнічнай рэалізацыі, забяспечаць тэхпадтрымку ў працэсе эксплуатацыі. Трэба адзначыць, што магчымасці відэакантролю пастаянна ўдасканальваюцца. На сённяшні дзень тэсціруецца опцыя відэааналітыкі, якая дазваляе ў рэжыме рэальнага часу аналізаваць дадзеныя з устаноўленых камер відэаназірання. Гэта можа быць распазнанне асоб, нумарных знакаў, дэтэкцыя руху і г.д. Сумесна з партнёрамі ўжо напрацоўваюцца практычныя кейсы для запуску модуля відэааналітыкі ў камерцыйную эксплуатацыю.
На выставе будуць дэманстравацца і іншыя рашэнні для карпаратыўнага сегмента на прыкладзе рэалізаваных праектаў. У іх ліку – паслугі хостынгу, «Воблачная АТС», «Стварэнне і абслугоўванне лакальнай вылічальнай сеткі (ЛВС)».
У мінулым годзе «Белтэлекам» адкрыў новы напрамак – рознічны гандаль. Кліенты кампаніі – фізічныя асобы могуць на выгадных умовах набыць тэхніку для дома: тэлевізары, робаты-пыласосы, кофемашіны, ноўтбукі і планшэты.
Пра гэтыя і іншыя паслугі спецыялісты кампаніі «Белтэлекам» раскажуць наведвальнікам на выставе. Усе жадаючыя змогуць ацаніць інтэрфейс паслугі «Відэакантроль», пратэставаць дадатковыя опцыі і сэрвісы, а таксама атрымаць кансультацыю аб усіх навінках і акцыях.
Выстаўка пройдзе з 16 па 18 сакавіка ў Нацыянальным выставачным комплексе «БелЭкспа» па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 14. Запрашаем наведаць экспазіцыю «Белтэлекама» на «BUDEXPO-2022»!