«Белтэлекам» прыме ўдзел у рэспубліканскім свяце «Дзень беларускага пісьменства»

У гэтым годзе ён адбудзецца 4-5 верасня ў горадзе Капылі Мінскай вобласці. Усе мерапрыемствы свята аб'ядноўвае асноўная тэма - «Год народнага адзінства».

У праграме фестывалю - мноства падзей з удзелам беларускіх і замежных літаратараў, журналістаў і выдаўцоў, а таксама тэматычныя выставы, тэатральныя пастаноўкі, адкрыццё «Алеі пісьменнікаў» і помніка Цішкі Гартнага. Знакавыя мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства, такія як ўрачыстае адкрыццё і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў літаратурнай прэміі, пройдуць 5 верасня.

Прадстаўнікі Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» таксама падрыхтавалі для гасцей цікавую праграму. У дзень свята нашы калегі запросяць усіх жадаючых у фірмовы павільён «ЯСНА». Тут будуць дэманстравацца самыя папулярныя паслугі кампаніі. У іх ліку - высакахуткасны доступ у інтэрнэт byfly, тэлебачанне ZALA, «Відэакантроль» і іншыя. Таксама будзе прадстаўлена лінейка тавараў, якія абаненты «Белтэлекама» могуць набыць у растэрміноўку на выгадных умовах: тэлевізары розных марак і робаты-пыласосы. Усіх гасцей павільёна «ЯСНА» чакаюць прызы і сувеніры з лагатыпам кампаніі.

Да свята супрацоўнікі Капыльскага ўчастка электрасувязі Нясвіжскага ЗВЭС Мінскага філіяла правялі значную работу. Працягвалася развіццё сетак сувязі, пабудаваны новыя вузлы доступу, арганізаваны сеткі Wi-Fi у школах, бальніцах, музеях, раённым цэнтры культуры. А гэта значыць, што сучасныя тэлекамунікацыйныя паслугі на Капыльшчыне сталі яшчэ больш даступнымі.

Традыцыйна «Дзень беларускага пісьменства» праводзіцца ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Свята адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. У 2021 годзе ён пройдзе 28-ы раз.