22 і 23 ліпеня ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці пройдзе культурна-спартыўны фестываль «Вытокi». У Год гістарычнай памяці кожны горад робіць акцэнт на сваёй культурнай спадчыне. У Горках тэма свята – «Земляробчая школа».
У праграме фестывалю – мноства цікавых падзей. Традыцыйна свята адкрыецца прэс-турам для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. У час двухгадзіннай праграмы запланаваны наведванні найбольш цікавых і знакавых месц горада. У гарадскім Доме культуры адбудуцца майстар-класы па набойцы «Маляванка. Вытокi самабытнага мастацтва», дзе наведвальнікі змогуць азнаёміцца з творчасцю майстроў гэтага віду мастацтва, а таксама стварыць памятны сувенір сваімі рукамі. Будуць працаваць гандлёвыя рады, выставы, павільёны, дзе сваімі шэдэўрамі падзеляцца рамеснікі народных промыслаў.
Цікавую праграму для гасцей фестывалю падрыхтавалі і прадстаўнікі Магілёўскага філіяла РУП «Белтэлекам». У дзень свята ўсе ахвочыя змогуць пазнаёміцца з самымі папулярнымі паслугамі кампаніі. У іх ліку – высакахуткасны доступ у інтэрнэт byfly, тэлебачанне ZALA, пакеты паслуг, «Відэакантроль» і іншыя. Таксама будзе прадстаўлена лінейка тавараў, якія абаненты «Белтэлекама» могуць набыць у растэрміноўку на выгадных умовах. Не абыдзецца без конкурсаў і віктарын. Самых актыўных удзельнікаў чакаюць прызы і сувеніры з лагатыпам кампаніі.
У Магілёўскай вобласці створана разгалінаваная валаконна-аптычная і Wi-Fi-інфраструктура. Гэта паслужыла базай для развіцця новых паслуг і сэрвісаў, а таксама праектаў па цыфравізацыі гарадскога асяроддзя. А гэта значыць, што сучасныя тэлекамунікацыйныя паслугі на Магілёўшчыне сталі яшчэ больш даступнымі.