З 15 па 17 верасня 2023 года ў Мінску ў рамках святкавання Дня народнага адзінства праходзіць выстава інавацыйных распрацовак і прадукцыі прамысловасці. «Белтэлекам» прымае ўдзел у мерапрыемстве і прэзентуе свае лічбавыя рашэнні для дома і бізнесу.
На выставе інавацыйных распрацовак і прадукцыі прамысловасці будзе прадстаўлена шмат экспанатаў, у тым ліку буйнагабарытная тэхніка, макеты і прэзентацыі вядучых прадпрыемстваў Мінска. Жыхары і госці сталіцы змогуць убачыць найлепшыя распрацоўкі айчынных прадпрыемстваў цяжкай і лёгкай прамысловасці, электронікі. Самыя смачныя навінкі прадставяць прадпрыемствы харчовай галіны. Свае дасягненні прадэманструюць вучоныя і вынаходнікі Беларусі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і многія іншыя.
Экспазіцыя «Белтэлекама» прадставіць найноўшыя тэхналогіі сувязі, лічбавыя рашэнні для бізнесу і хатняга выкарыстання, пазнаёміць з шырокай лінейкай паслуг і новымі праектамі. У актыве кампаніі – больш за 80 рашэнняў, якія паспяхова прымяняюцца ў самых розных сферах дзейнасці.
Цэнтральнае месца ў экспазіцыі зойме новы праект – электразарадныя станцыі пад брэндам Evika! З 2022 года аператар стварае інфраструктуру для электрамабіляў. Сетка электразарадных станцый (ЭЗС) пад гандлёвай маркай Evika! ужо налічвае больш за два дзясяткі адрасоў. ЭЗС працуюць у Віцебску, Пінску, Наваполацку, Салігорску і ў сталіцы. Новы брэнд паспяхова развіваецца, дапаўняючы партфоліё тэхналагічных рашэнняў кампаніі «Белтэлекам».
Вялікім попытам у фізічных і юрыдычных асоб карыстаецца паслуга «Відэакантроль». Гэта зручны спосаб павышэння бяспекі і выдаленага кантролю за любымі аб'ектамі – жылымі дамамі або карпаратыўнай нерухомасцю. Пры падключэнні паслугі спецыялісты «Белтэлекама» ствараюць сістэму «Відэакантролю» ад праекта да поўнай тэхнічнай рэалізацыі і забяспечваюць тэхнічную падтрымку ў працэсе эксплуатацыі.
Велізарнай папулярнасцю карыстаюцца і пакеты паслуг. Насельніцтва ўпэўнена робіць выбар на карысць лінейкі «ЯСНА», куды ўключаны высакахуткасны Інтэрнэт, інтэрактыўнае, эфірнае ці SMART-тэлебачанне ZALA, безлімітная тэлефанія ў сетцы «Белтэлекам», «Відэакантроль» і інш., а карпаратыўныя кліенты выбіраюць пакеты паслуг «Бізнес-кейс».
Аб гэтых і іншых паслугах раскажуць спецыялісты «Белтэлекама» наведвальнікам выставы інавацыйных распрацовак і прадукцыі прамысловасці. Усе жадаючыя змогуць ацаніць інтэрфейс кіравання зараднай станцыі Evika! і «Відэакантролю», пратэставаць дадатковыя опцыі і сэрвісы, даведацца аб навінках і акцыях і атрымаць кансультацыю па ўсіх пытаннях.
Да сустрэчы на выставе!
Выстаўка праходзіць у спартыўным збудаванні «Веладром» і на адкрытай пляцоўцы ДУ «МКСК «Мінск-арэна» па адрасе: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 111.
Усе фотарэпартажы з месца падзеяў – у нашым Тэлеграм-канале. Далучайцеся, каб быць у курсе!