«Белтэлекам» прымае ўдзел у міжнароднай выставе Bakutel 2018

4 снежня ў г. Баку пачала работу 24-я Азербайджанская міжнародная выстава і канферэнцыя «Тэлекамунікацыі, інавацыі і высокія тэхналогіі» Bakutel 2018. Актыўны ўдзел у працы Bakutel 2018 прымае дэлегацыя Рэспублікі Беларусь, якую ўзначальвае міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

У маштабнай экспазіцыі Bakutel 2018 прадстаўлены Нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь пад агульнай канцэпцыяй «Беларусь - IT-краіна», у рамках якога свае тэхнічныя рашэнні прадэманструе і кампанія «Белтэлекам».

Таксама на аб'яднанай экспазіцыі свае магчымасці прадставяць 9 беларускіх кампаній.

У першы дзень працы выставы з беларускай экспазіцыяй пазнаёміліся ганаровыя госці. Намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белтэлекам" па камерцыйных пытаннях Сяргей Туромша распавёў аб дасягненнях кампаніі, актыўным удзеле ў якасці інфраструктурнага аператара ў рэалізацыі маштабных дзяржаўных праектаў - электронная школа, электронная ахова здароўя і інш.

Увазе гасцей і ўдзельнікаў выставы таксама былі прадстаўлены праграмныя прыкладанні па паслугах «Разумны дом», «Мой Белтэлекам» і інш.

Bakutel - гэта ўнікальная пляцоўка для дэманстрацыі тэхнічных дасягненняў, якая аб'ядноўвае прафесіяналаў сферы ІКТ і прапануе шырокія магчымасці для супрацоўніцтва, абмену вопытам і знаёмства з самай паспяховай практыкай у высокатэхналагічнай сферы.

Усяго ў гэтым годзе выстава сабрала больш за 200 удзельнікаў з 20 краін. Традыцыйна ў Bakutel прымаюць удзел вядучыя ІКТ-кампаніі, мабільныя аператары, інтэрнэт-правайдэры, сістэмныя інтэгратары, дыстрыб'ютары вядомых брэндаў і маладыя распрацоўшчыкі. Свае нацыянальныя павільёны прадстаўляюцц Італія, Іран, ААЭ, Рэспубліка Беларусь, ЗША, Славенія, Турцыя, Францыя, Харватыя.

Выстава будзе доўжыцца да 7 снежня.

Афіцыйную падтрымку выставе аказвае Міністэрства транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджанскай Рэспублікі, ITU - Міжнародны саюз электрасувязі, Рэгіянальная садружнасць у галіне сувязі (РСС), Агенцтва Развіцця малога і сярэдняга бізнесу Азербайджанскай Рэспублікі і інш. Арганізатарам выставы з'яўляецца кампанія Caspian Event Organisers. Генеральным спонсарам выступае кампанія Azercell Telecom, пастаянны ўдзельнік выставы.