Да вялікага свята - Дня Перамогі - кампанія «Белтэлекам» праводзіць акцыі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Традыцыйна 9 мая «Белтэлекам» прадастаўляе інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы (званкі па Рэспубліцы Беларусь).
Бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы падаюцца ў перыяд c 00.00 гадзін 09.05.2021 да 24.00 гадзін 09.05.2021 аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з кватэрных тэлефонаў, абанентамі якіх з'яўляюцца наступныя фізічныя асобы:
- Героi Савецкага Саюза;
- поўныя кавалеры ордэна Славы;
- інваліды Вялікай Айчыннай вайны;
- удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;
- асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах;
- асобы, узнагароджаныя ордэнамі і (або) медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
- асобы, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўнiцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;
- члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваных у пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў;
- асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», і асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»;
- інваліды з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту.
Каб ажыццявіць бясплатны званок, трэба набраць нумар выкліканага абанента самастойна або заказаць тэлефонную размову з кватэрнага тэлефона з дапамогай тэлефаніста. Заказ бясплатных міжгародніх тэлефонных размоў з 00.00 09.05.2021 да 24.00 09.05.2021 ажыццяўляецца па тэлефонах:
- для абанентаў г. Брэста і Брэсцкай вобласці - 8-18;
- для абанентаў г. Віцебска і Віцебскай вобласці - 8-18;
- для абанентаў г. Гомеля і Гомельскай вобласці - 8-13;
- для абанентаў г. Гродна і Гродзенскай вобласці - 8-13;
- для абанентаў г. Мінска і Мінскай вобласці - 8-13, 8-18;
- для абанентаў г. Магілёва і Магілёўскай вобласці - 8-18.
Даведкі па прадастаўленні бясплатных міжгародніх тэлефонных размоў прадастаўляюцца па тэлефоне адзінай даведачна-інфармацыйнай службы 153.
Умовы акцыі не распаўсюджваюцца на размовы з абанентамі сотавых рухомых сетак, на доступ у сетку Інтэрнэт і карыстанне платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, арганізаванымі па міжгародняму прынцыпе.
Па традыцыі «Белтэлекам» штогод падаўжае тэрмін дзеяння акцыі «Дзень Перамогі з ZALA», у рамках якой інваліды і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны могуць бясплатна далучыцца да базавага пакета «Стандарт ТБ» эфірнага ТБ ZALA і да базавага пакета «Прэм'ера» інтэрактыўнага ТБ ZALA і карыстацца паслугай без абаненцкай платы.
Падключэнне новых абанентаў да паслуг тэлебачання ажыццяўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці. Падлучыцца на ўмовах акцыі можна ў сэрвісных цэнтрах.