З 1 красавіка 2022 года ў асартыменце пакетаў паслуг «ЯСНА» з'явіўся новы тарыфны план – «ЯСНА сацыяльны».
Пакет паслуг «ЯСНА сацыяльны» ўключае:
- нелімітуемы доступ у сетку Інтэрнэт на хуткасці на хуткасці 25 Мбіт/с на прыём і 12,5 Мбіт/с на перадачу;
- паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA на ўмовах пашыранага пакета каналаў «ZALA: Усё ўключана»;
- тэлефонную сувязь на ўмовах неабмежаванай працягласці злучэнняў па сетцы «Белтэлекам» з дадатковай паслугай вызначэння нумара CLIP.
Магчымасць падключэння на «ЯСНА сацыяльны» прадастаўляецца абанентам сеткі GPON, якія адносяцца да наступных катэгорый грамадзян: інвалідам усіх груп; сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў; шматдзетным сем'ям; дзіцячым дамам сямейнага тыпу; ветэранам ВАВ; воінам-інтэрнацыяналістам.
Кошт «ЯСНА сацыяльны» складае 28,7 рублёў.
Набываць усе паслугі ў адным пакеце больш выгадна, чым па асобнасці: у складзе пакета яны таннейшыя і аплата праводзіцца на агульны асабовы рахунак.
Па кансультацыю звяртайцеся ў сэрвісныя цэнтры кампаніі «Белтэлекам» або па тэлефоне 123.
Пакінуць on-line заяўку на падключэнне пакета паслуг можна тут.