У асартыменце пакетаў паслуг для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з'явіўся новы пакет паслуг – «Бізнес-кейс 100 відэакантроль».
Навінка будзе актуальная тым, каму патрэбен надзейны высакахуткасны інтэрнэт і паслуга «Відэакантроль».
У рамках пакета «Бізнес-кейс 100 відэакантроль» абанент атрымлівае:
- безлімітны доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці да 100 Мбіт/с на прыём і да 50 Мбіт/с на перадачу;
- «Відэакантроль» з уключэннем дзвюх камер;
- тэлефонную сувязь з неабмежаванай колькасцю злучэнняў у сетцы «Белтэлекам» для дзвюх нумароў, уключаючы паслугу вызначэння нумара CLIP і поўны набор дадатковых відаў паслуг для кожнага нумара.
Набываць усе паслугі ў адным пакеце больш выгадна, чым па асобнасці: у складзе пакета яны таннейшыя і аплата праводзіцца на агульны асабовы рахунак. Кошт пакета «Бізнес-кейс 100 відэакантроль» у месяц – 100 рублёў без ПДВ.
Звяртаем вашу ўвагу, што пакет паслуг прадастаўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.
Атрымаць падрабязную кансультацыю па паслугах можна па бясплатным нумары 123 (кругласутачна) або ў сервісных цэнтрах «Белтэлекама». Пакінуць заяўку на падключэнне можна на сайце beltelecom.by або ў дадатку «Мой Белтэлекам».