«Белтэлекам» прадставіць сваю каманду на міжнародным чэмпіянаце «Хайтэк-2023»

Каманда «Белтэлекама» прымае ўдзел у 10-м міжнародным чэмпіянаце высокатэхналагічных прафесій «Хайтэк-2023». Конкурс стартуе сёння ў г. Екацярынбурзе і завершыцца 17 лістапада.

У гэтым сезоне за званне найлепшых будуць змагацца больш за 1000 прадстаўнікоў з 10 краін. Каманду з Беларусі прадставяць тэхнічныя спецыялісты Віцебскага філіяла «Белтэлекам» – Уладзіслаў Багалідаў, старшы электрамеханік лінейных збудаванняў Віцебскага кабельнага ўчастка эксплуатацыйнага тэхнічнага цэха сувязі, і Аляксей Харлампенка, інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх устройстваў Полацкага кабельнага ўчастка эксплуатацыі. Узначаліць нашу каманду ў Екацярынбургу – вопытны эксперт, вядучы інжынер упраўлення эксплуатацыі сістэм і сетак электрасувязі «Белтэлекама» Уладзімір Шайбак.

У нашых удзельнікаў вялікі досвед, прызавыя месцы і перамогі на абласных і рэспубліканскіх конкурсах прафмайстэрства. Напярэдадні яны сур'ёзна рыхтаваліся да міжнароднага чэмпіянату і штодзень трэніраваліся. Мантаж аптычных ліній сувязі, знаходжанне і ўхіленне пашкоджанняў, вымярэнне аптычных параметраў – гэтыя і іншыя работы нашы адмыслоўцы могуць выканаць хутка, якасна і прафесійна.

Каманды «Белтэлекама» ўжо пяты раз удзельнічаюць у міжнародным чэмпіянаце высокатэхналагічных прафесій «Хайтэк» і займаюць прызавыя месцы. Так, летась і некалькі гадоў таму наша зборная займала другое месца, а ў 2018-м – трэцяе. Верым, што нашыя хлопцы дастойна прадставяць кампанію і пакажуць высокія вынікі і сёлета.

Жадаем поспеху нашай камандзе!

Больш фота і навін з чэмпіянату – у нашым тэлеграм-канале. Падпішыцеся, каб быць у курсе!