1 лістапада 2024 года ў асартыменце пакетаў паслуг для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з'явіўся тарыфны план «Бізнес-кейс 100 лайт».
Пакет паслуг уключае ў сябе:
- безлімітны Інтэрнэт на хуткасці 100/50 Мбіт/с,
- інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плана «Карпаратыўны».
Штомесячная абаненцкая плата для пакета паслуг «Бізнес-кейс 100 лайт» складае 77 рублёў без уліку ПДВ.
Аформіць падключэнне «Бізнес-кейс 100 лайт» можна звярнуўшыся ў сэрвісны цэнтр «Белтэлекам» або пакінуўшы заяўку на сайце.
Падрабязнасці – па кругласутачным нумары 123.