20 – 21 верасня 2025 года ў маляўнічым парку актыўнага адпачынку «Якуцкія горы», размешчаным у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, пройдзе 5-ы юбілейны спартыўны фестываль Kaspersky Race 2025! «Белтэлекам» традыцыйна выступіць партнёрам мерапрыемства і прыме актыўны ўдзел у спаборніцтвах.
Фестываль – гэта захапляльная падзея, якая аб'ядноўвае аматараў спорту і актыўнага адпачынку на прыродзе. Штогод у ім удзельнічаюць больш за 1000 спартсменаў, у ліку якіх і прадстаўнікі нашай кампаніі. У гэтым годзе каманда сувязістаў з розных падраздзяленняў «Белтэлекама» зноў выйдзе на старт, каб паказаць сваю сілу і вынослівасць і пазмагацца за перамогу.
Удзельнікі змогуць выпрабаваць свае сілы ў такіх дысцыплінах, як велашматдзёнка, веламарафон, трэйл-шматдзёнка, начны трэйл, забег у гару, дзіцячы забег і іншыя. Падтрымку спартсменам забяспечыць шматлікае войска гледачоў і балельшчыкаў, для якіх будзе арганізавана камфортная кэмпінгавая зона.
«Белтэлекам» падрыхтуе спецыяльную зону актыўнасці для гасцей фестывалю. Усе ахвочыя змогуць паўдзельнічаць у розных конкурсах і атрымаць сувеніры.
Kaspersky Race 2025 – гэта не проста спаборніцтвы, гэта яскравая і запамінальная падзея для ўсіх удзельнікаў і гледачоў. Запрашаем правесці гэтыя выхадныя актыўна, атрымаць асалоду ад прыгажосці беларускай прыроды і падтрымаць спартсменаў «Белтэлекама»!
Сачыце за навінамі ў нашым тэлеграм-канале.