Апошнім часам фіксуюцца выпадкі дзеянняў махляроў ад імя РУП «Белтэлекам».
Невядомыя дасылаюць абанентам паведамленні з запрашэннем паўдзельнічаць у розыгрышы каштоўных падарункаў.
Звяртаем вашу ўвагу, што РУП «Белтэлекам» такія розыгрышы не праводзіць!
Калі вы атрымалі падобнае паведамленне ў сетцы Інтэрнэт, месэнджарах і інш., не здзяйсняйце ніякіх дзеянняў, прапанаваных ашуканцамі, не пераходзіце па паказаных у паведамленнях спасылках.
Калі вы сталі ахвярай ашуканцаў, неадкладна звярніцеся ў праваахоўныя органы па нумары 102 і паведаміце аб факце махлярства і спадарожную інфармацыю.
Будзьце пільныя!
Актуальную інфармацыю аб акцыях кампаніі можна знайсці на афіцыйным сайце https://beltelecom.by або ўдакладніць па нумары тэлефона 123.