«Белтэлекам» падвёў вынікі працы ў першым паўгоддзі 2024 года

25 ліпеня ў «Белтэлекаме» адбылося паседжанне Савета дырэктараў, на якім кіраўнікі прадпрыемства і філіялаў падвялі вынікі працы за шэсць месяцаў 2024 года.

– Выкананне ўсіх ключавых паказчыкаў бізнес-плана – гэта вынік зладжанай і эфектыўнай работы падраздзяленняў прадпрыемства.–адзначыў генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксей Івашкін. – У другім паўгоддзі «Белтэлекам» засяродзіцца на выкананні праектаў Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021-2025 гады, умацаванні сваіх пазіцый на традыцыйных і новых для кампаніі рынках і, вядома, на павышэнні даступнасці паслуг, у тым ліку ў малых населеных пунктах.

Менавіта гэтыя напрамкі, на думку генеральнага дырэктара, будуць вызначаць канкурэнтаздольнасць кампаніі ў будучыні.

На пасяджэнні адзначана, што ў першым паўгоддзі 2024 года 70 працэнтаў усяго аб'ёму інвестыцый накіроўвалася на рэалізацыю праектаў Дзяржпраграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021-2025 гады. Працягвалася будаўніцтва валаконна-аптычных ліній сувязі (ВАЛС) да малых населеных пунктаў: падыходам па оптавалакне забяспечаны 82,4 % населеных пунктаў з колькасцю хатніх гаспадарак ад 50 да 100. Усяго па краіне за справаздачны перыяд уведзена ў эксплуатацыю амаль 2 700 км ВАЛС.

Колькасць абанентаў мультысэрвісных сетак дасягнула 3,78 млн, або 95 % ад абаненцкай базы паслуг фіксаванай электрасувязі.

Тэхнічную магчымасць падключэння па тэхналогіі GPON атрымалі 73,7 тыс. абанентаў, з іх 19 тыс. – у новай забудове і 54,7 тыс. – у існуючай. Прырост абанентаў GPON склаў каля 41 тыс., а іх агульная колькасць наблізілася да 3 млн.

Дзякуючы сучасным лініям і тэхналогіям сувязі «Белтэлекам» прапануе сваім абанентам высакахуткасныя тарыфныя планы і шырокі спектр лічбавых паслуг. Больш за 50 % карыстальнікаў доступу ў Інтэрнэт, у тым ліку ў складзе пакетаў паслуг, цяпер выбіраюць хуткасці 100 Мб/с і вышэй. Аналізуючы попыт і запатрабаванні кліентаў, кампанія ўвесь час пашырае тарыфныя лінейкі. Так, у асартыменце «ЯСНА» прадстаўлены пакеты паслуг з хуткасцю ад 100 да 500 Мб/с, пры гэтым запатрабаванасць прапаноў з хуткасцю 200 Мб/с і вышэй пастаянна расце. У цэлым жа сярэдняя хуткасць падключэнняў на сетцы «Белтэлекам» па тэхналогіі PON складае 96,1 Мб/с на прыём.

У студзені-чэрвені 2024 года паспяхова развівалася паслуга «Відэакантроль»: падключана 28,4 тыс. відэакамер, іх агульная колькасць склала больш за 179 тыс.

«Белтэлекам» працягваў маштабаваць сетку электразарадных станцый Evika. На сённяшні дзень устаноўлена 126 ЭЗС, да канца года ў сталіцы і гарадах Беларусі будуць працаваць 200 электразарадных станцый Evika.

Яркай падзеяй першага паўгоддзя стала занясенне рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» на Рэспубліканскую дошку Гонару ў ліку арганізацый, якія дасягнулі найлепшых вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2023 годзе.