«Белтэлекам» падтрымаў абласны конкурс «Лепшы сайт установы адукацыі»

«Белтэлекам» выступіў партнёрам конкурсу «Лепшы сайт установы адукацыі», які праводзіўся з 14 жніўня па 2 кастрычніка 2023 года ў Мінскай вобласці. Узнагароджанне пераможцаў адбылося 2 лістапада ў Цэнтры сучасных тэхналогій «Белтэлекама».

Конкурс праводзіўся сумеснымі намаганнямі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. У ім прынялі ўдзел сотні сайтаў розных устаноў – ад дашкольнай і агульнай сярэдняй да спецыяльнай і дадатковай адукацыі. У фінале за перамогу змагалася 141 установа адукацыі Мінскай вобласці. «Белтэлекам» падрыхтаваў спецыяльныя прызы для ўдзельнікаў.

Кожны сайт ацэньваўся па мностве крытэрыяў: дызайн, інфарматыўнасць, рух і г.д. Па выніках конкурсу эксперты вызначылі найлепшыя сайты ў сямі намінацыях. Арганізатары адзначылі высокі ўзровень прадстаўленых рэсурсаў, творчы падыход да работы і прафесіяналізм удзельнікаў.

Спецыяльны прыз ад кампаніі «Белтэлекам» – тэлевізар уручаны Ждановіцкай спецыяльнай школе-інтэрнату, пераможцу сярод устаноў спецыяльнай адукацыі. Лідэры іншых намінацый таксама адзначаны падарункамі і сувенірамі ад вядучага аператара электрасувязі.

Завяршылася мерапрыемства экскурсіяй, падчас якой госці пазнаёміліся з гісторыяй развіцця электрасувязі.

Супрацоўніцтва «Белтэлекама» з установамі адукацыі працягваецца ўжо шмат гадоў. У 2022 годзе прадпрыемства электрасувязі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве, што надало рабоце сістэмны характар.

Бакі сумесна развіваюць лічбавыя тэхналогіі і інавацыйныя падыходы ў сферы адукацыі. «Белтэлекам» стварыў надзейны фундамент для «электроннай адукацыі», лічбавых паслуг і сэрвісаў. 100 працэнтаў гарадскіх сярэдніх школ забяспечаны валаконна-аптычнымі лініямі сувязі, прадаўжаецца будаўніцтва сучасных сетак да сельскіх устаноў адукацыі. У навучальных установах укараняюцца сістэмы відэакантролю, відэаканферэнцсувязі, Wi-Fi, лакальна-вылічальныя сеткі і іншыя паслугі.

1

2

3

4

5

6