"Белтэлекам" дасягнуў новай мяжы ў развіцці сістэмы "Відэакантроль": па ўсёй рэспубліцы працуюць ужо 200 тысяч камер! Гэта знакавая падзея сведчыць аб высокай запатрабаванасці і актуальнасці паслугі. Юбілейная, двухсоттысячная, камера ўстаноўлена ў шматкватэрным доме ў Заводскім раёне сталіцы.
28 лютага гэты поспех кампанія па традыцыі падзяліла са сваімі абанентамі. Генеральны дырэктар РУП "Белтэлекам" Аляксей Івашкін і дырэктар філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка" Эдуард Белакурскі асабіста падзякавалі жыхарам сталічнай шматпавярхоўкі за выбар паслуг прадпрыемства. Да віншаванняў таксама далучыўся дырэктар КУП "Жыллёвая камунальная гаспадарка Заводскага раёна г. Мінска Міхаіл Варыкаш.
– Дынаміка развіцця паслугі "Відэакантроль" – вынік прафесійнай працы калектыва кампаніі і, вядома, паказчык вялікага даверу нашых абанентаў. Кожная ўсталяваная відэакамера – гэта прыклад таго, як сучасныя тэхналогіі павялічваюць камфорт і бяспеку, гэта магчымасць быць спакойным за сваіх блізкіх і свая маёмасць. Давер карыстальнікаў – галоўны стымул, каб рухацца далей, павышаць якасць і надзейнасць нашых сэрвісаў, – падкрэсліў генеральны дырэктар кампаніі Аляксей Івашкін.
Кіраўнік філіяла "МГТС" Эдуард Белакурскі расказаў аб развіцці сучасных тэлекам-паслуг у сталіцы:
– Наш філіял працягвае паляпшаць інфраструктуру і ўкараняць інавацыі, каб забяспечыць мінчан самымі сучаснымі і надзейнымі паслугамі сувязі. У гэты святочны дзень мы рады быць разам з нашымі абанентамі, калегамі і партнёрамі, каб выказаць усім сваю ўдзячнасць і шчыра сказаць: мы працуем для вас!
З нагоды юбілейнага падключэння сувязісты арганізавалі для жыхароў квартала вялікае сямейнае свята з катаннем на каньках. Яшчэ адным сюрпрызам стаў сертыфікат у 20 беларускіх рублёў на аплату паслуг "Белтэлекам" для жыхароў "юбілейнага" дома, якія карыстаюцца "Відэакантролем"! Гэты прыемны бонус яшчэ раз падкрэсліў клопат кампаніі аб сваіх абанентах і імкненне забяспечыць ім максімальны камфорт.
Перавагі "Відэакантролю" ужо ацанілі прыватныя і карпаратыўныя карыстальнікі па ўсёй краіне. Станоўчыя водгукі аб працы паслугі, яе зручнасць і надзейнасць зрабілі "Відэакантроль" неад'емнай часткай камфортнага сучаснага жыцця.