«Белтэлекам» нагадвае аб паслугах, якія дапамогуць заўсёды заставацца на сувязі | Белтелеком

«Белтэлекам» нагадвае аб паслугах, якія дапамогуць заўсёды заставацца на сувязі

«Белтэлекам» прапануе зручныя і даступныя сэрвісы, якія дапамогуць заставацца на сувязі ў любой сітуацыі.

«Крэдыт даверу»

Паслуга дазваляе карыстацца сувяззю і інтэрнетам пры адмоўным балансе да мінус 80 рублёў. Пры дасягненні гэтага ліміту ажыццяўляецца блакіроўка. Пасля папаўнення рахунку да станоўчага значэння можна зноў карыстацца паслугамі сувязі без абмежаванняў. «Крэдыт даверу» даступны фізічным асобам, якія з'яўляюцца абанентамі паслуг з авансавай формай аплаты.

«Абяцаны плацёж»

Сэрвіс «Абяцаны плацёж» у дадатку «Мой Белтэлекам» дае абанентам магчымасць тэрмінова папоўніць баланс на суму да 20 рублёў. Пацвердзіць плацёж рэальнай аплатай неабходна цягам пяці сутак.

«SMS-апавяшчэнне аб набліжэнні да парога адключэння»

З дапамогай гэтага сэрвісу карыстальнікі будуць атрымліваць SMS-нагадванні аб неабходнасці папаўнення рахунку за 3 дні да магчымага адключэння. Сэрвіс дапаможа трымаць баланс пад кантролем і пазбегнуць непрыемных сюрпрызаў.

Падрабязная кансультацыя – па нумары 123.

Карыстайцеся нашымі сэрвісамі, каб заўсёды заставацца на сувязі!

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка