«Белтэлекам» на Дні беларускага пісьменства: ад гісторыі да сучаснасці

31 жніўня і 1 верасня горад Івацэвічы стане цэнтрам маштабнага мультыкультурнага свята – Дня беларускага пісьменства. У гэтым годзе ён пройдзе пад знакам найважнейшых юбілейных дат: 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва і 30-годдзя Канстытуцыі. У мерапрыемствах свята таксама знойдзе адлюстраванне тэматыка Года якасці.

Брэсцкі філіял кампаніі «Белтэлекам» актыўна рыхтуецца да творчага форуму і запрашае наведаць сваю лакацыю. Асаблівы каларыт экспазіцыі сувязістаў надасць унікальная выстава рарытэтнага абсталявання, якая дасць магчымасць акунуцца ў мінулае і ўспомніць, якімі паслугамі сувязі карысталіся яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму. У ліку экспанатаў – тэлефонныя і тэлеграфныя апараты, розныя камутатары і іншыя прылады. Прычым шматлікая тэхніка да гэтага часу знаходзіцца ў працоўным стане, і госці свята змогуць ёй скарыстацца!

З сапраўднага старажытнага гучнагаварыцеля будуць гучаць архіўныя запісы і мелодыі мінулых гадоў. Усе ахвочыя змогуць бясплатна патэлефанаваць сваім родным і сябрам па ўсёй Беларусі з працуючага таксафона з дыскавым нумаранабіральнікам. Таксафон, усталяваны ў рарытэтнай паўкабіне, стане таксама цудоўнай фотазонай.

Адчуць атмасферу мінулых гадоў можна будзе, назіраючы за тым, як сувязісты перадаюць тэлеграмы з дапамогай тэлеграфнага апарата, які функцыянуе. Супрацоўнікі «Белтэлекама» адправяць віншавальныя тэлеграмы ўдзельнікам Дня беларускага пісьменства, а калегі, паштальёны «Белпошты», даставяць іх адрасатам непасрэдна ў павільёны на выставачнай пляцоўцы.

Выдатны настрой падорыць усім прысутным народны хор «Вербніца» Брэсцкага філіяла: творчы калектыў рыхтуе яркую і насычаную праграму.

Падзяліцца цёплымі эмоцыямі можна будзе з дапамогай сучасных тэхналогій – бесправаднога доступу Wi-Fi на экспазіцыі кампаніі «Белтэлекам».

У дні свята спецыялісты Брэсцкага філіяла правядуць мноства займальных віктарын і конкурсаў, якія адлюстроўваюць тэматыку Дня беларускага пісьменства. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць сувеніры ад «Белтэлекама». Акрамя гэтага, усе жадаючыя змогуць пазнаёміцца з папулярнымі паслугамі, даведацца аб новых праектах і сэрвісах, атрымаць кансультацыю.

Важна адзначыць, што да свята сувязісты Брэсцкага філіяла прарабілі вялікую працу. Пасля мадэрнізацыі і рамонту змяніўся Сэрвісны цэнтр Бярозаўскага ЗУЭС па адрасе: г. Івацэвічы, вул. Матросава, 26а. Для камфорту наведвальнікаў тут значна пашырана зона дэманстрацыі паслуг і тавараў, абсталяваны зручныя месцы для зносін з кліентамі. У сэрвісным цэнтры мясцовыя жыхары могуць атрымаць усю інфармацыю, якая цікавіць, і падлучыць шырокі спектр сучасных паслуг.

Дзень беларускага пісьменства адыгрывае важную ролю ў захаванні і прымнажэнні найбагацейшай культурнай спадчыны нашай краіны, у захаванні традыцый кнігадрукавання і пісьменства. Першы Дзень беларускага пісьменства прайшоў у 1994 годзе пры падтрымцы Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Сталіцай свята станавіліся 26 гарадоў і пасёлкаў, некаторыя з іх – двойчы, а старажытны Полацк – тройчы. Сёлета ў праграме – «Івацэвіцкія чытанні», фестываль кнігі і прэсы, сустрэчы з пісьменнікамі, інтэрактыўныя пляцоўкі, музейныя і літаратурныя экспазіцыі, горад майстроў і інш.

Да сустрэчы на Дні беларускага пісьменства!