«Белтэлекам» арганізаваў сетку Wi-Fi у ТРЦ Сatapulta ў Мазыры

Гомельскі філіял РУП «Белтэлекам» арганізаваў сетку Wi-Fi у гандлёва-забаўляльным цэнтры Catapulta у горадзе Мазыры. Усяго для зручнасці наведвальнікаў арганізавана 18 пунктаў бесправаднога доступу.

 

Каб выкарыстаць паслугу, у спісе даступных сетак трэба знайсці сетку KATAPULTA FREE і падключыцца да яе. Пасля гэтага - перайсці на сайт ciscowifi.beltelecom.by і ў  акне аўтарызацыі, якое адкрылася, пазначыць свой нумар мабільнага тэлефона. Далей неабходна ўвесці атрыманы ў sms-паведамленні PIN-код і націснуць «Увайсці».

 

Адзначым, што бесправадная сетка ў краіне ўвесь час развіваецца. Скарыстацца кропкамі доступу Wi-Fi ад «Белтэлекама» можна на вакзалах, у гасцініцах, санаторыях, кінатэатрах, кафэ, навучальных установах і іншых аб'ектах гарадской інфраструктуры.

 

Па жаданні заказчыка «Белтэлекам» гатовы арганізаваць сетку Wi-Fi і прапанаваць шырокі пералік сучасных тэлекамунікацыйных паслуг для бізнесу любога маштабу.