«Белэлекам» арганізаваў сетку Wi-Fi у санаторыі «Лётцы»

Санаторый «Лётцы» папоўніў спіс здраўніц Віцебскай вобласці, у якіх арганізавана сетка Wi-Fi ад РУП "Белтэлекам". Пункты доступу з'явіліся ў холах водалячэбніцы і спальных карпусоў, а таксама ў адміністрацыйным корпусе.

Кіраўніцтва санаторыя прыняло сучаснае рашэнне, бо нават падчас адпачынку людзям неабходна правяраць электронную пошту, мець зносіны з сябрамі, звязвацца з роднымі і блізкімі.

Такую ж паслугу Віцебскі філіял РУП «Белтэлекам» даў і многім іншым арганізацыям вобласці. Сярод іх Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, футбольны клуб "Віцебск", гасцініца "Ветразь", база адпачынку «Крупеніна» і інш.

У рамках паслугі «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» па жаданні заказчыка наша кампанія стварае сетку Wi-Fi з індывідуальнай назвай (SSID) і дае неабходнае абсталяванне альбо падключае наяўнае ў кліента абсталяванне да сістэмы аўтарызацыі РУП "Белтэлекам", калі ў яго ўжо ёсць ўласная сетка Wi-Fi. Наш кліент атрымлівае доступ да партала аўтарызацыі і можа самастойна яго афармляць. Заказчык атрымлівае неабходную колькасць лагінаў і пароляў для доступу да сеткі. Рашэнне аб тым, на якіх умовах прадастаўляць доступ да сэрвісу Wi-Fi (на платнай або бясплатнай аснове) сваім кліентам, заказчык прымае самастойна.