«Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад» – абароніце дзяцей ад непажаданага кантэнту ў Інтэрнэце

Зімовыя канікулы ў самым разгары. У дзяцей з'явілася шмат вольнага часу, які яны часта праводзяць у Інтэрнеце. Аднак, у сетцы ёсць шмат інфармацыі, якая можа негатыўна паўплываць на развіццё дзіцяці. Як усцерагчы школьнікаў ад экстрэмізму, жорсткасці, прапаганды алкаголю і іншага кантэнту, не прызначанага для дзіцячага ўспрымання?

«Белтэлекам» прапануе зручныя рашэнні:

«Бацькоўскі кантроль» для мабільных прылад – гэта падпіска на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне для смартфонаў і планшэтаў, якое выконвае функцыі абароны дзяцей ад Інтэрнэт-пагроз і непажаданага кантэнту.

Кантроль наведвання сайтаў, блакіроўка непажаданага кантэнту, абмежаванне часу выкарыстання, вызначэнне месцазнаходжання дзіцяці і іншыя магчымасці. Пры гэтым - простыя і зручныя налады. Функцыянал паслугі дапаможа кантраляваць анлайн-актыўнасць дзіцяці і забяспечыць доступ толькі да падыходнага па ўзросце кантэнту.

«Бяспечны Інтэрнэт» – гэта камплект ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння, які ўключае прадукты антывіруснай абароны для мабільных прылад і бацькоўскі кантроль.

Дзе падключыць «Бацькоўскі кантроль» і «Бяспечны Інтэрнэт»?

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам» або самастойна ў дадатку «Мой Белтэлекам».

Атрымаць кансультацыю спецыяліста можна ў сэрвісным цэнтры ці па нумары 123, званок бясплатны з гарадскога і мабільнага тэлефонаў.