Летнія канікулы ў самым разгары. У дзяцей з'явілася шмат вольнага часу, які яны часта любяць праводзіць у інтэрнэце. І нягледзячы на тое, што ваша дзіця заходзіць туды, каб у чарговы раз паглядзець мультыкі, паслухаць музыку ці пагуляць анлайн – ёсць верагоднасць, ён выявіць непажаданы кантэнт.
Як абараніць сваё дзіця ад экстрэмізму, жорсткасці, прапаганды алкаголю і іншага кантэнту, не прызначанага для дзіцячага ўспрымання? Скарыстайце паслугу «Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад» ад «Белтэлекама»!
Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад – гэта падпіска на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне для смартфонаў і планшэтаў, якое выконвае функцыі абароны дзяцей ад Інтэрнэт-пагроз і непажаданага кантэнту.
Кантроль наведвання сайтаў, абмежаванне часу выкарыстання, вызначэнне месцазнаходжання дзіцяці і іншыя магчымасці. Пры гэтым – простыя і зручныя наладкі. Функцыянал паслугі дапаможа кантраляваць анлайн-актыўнасць дзіцяці, забяспечыць доступ толькі да падыходнага па ўзросце кантэнту і дазволіць заўсёды заставацца на сувязі.
Як падключыць «Бацькоўскі кантроль»?
- Звярнуцца ў сэрвісны цэнтр «Белтэлекам».
- Самастойна ў дадатку «Мой Белтэлекам» ці ў кабінеце карыстальніка.
Атрымаць кансультацыю спецыяліста можна па нумары 123, званок бясплатны з гарадскога і мабільнага тэлефонаў.