Акунуцца ў свет кіно з новым раздзелам «Фільмы» на more.tv!

Паважаныя абаненты!

15 снежня 2023 года ў каталогу more.tv у складзе пакетаў паслуг «ЯСНА 100+ Кіно», «ЯСНА 200+ Кіно» і «Сямейны 10+ Кіно» з'явіўся раздзел «Фільмы». Тут прадстаўлены поўнаметражныя фільмы і мультфільмы розных жанраў: ад драмы і камедыі да жахаў і фантастыкі. Акрамя таго, у ім можна знайсці такія рэйтынгавыя фільмы, як «Цёмныя воды», «Браты Сістэрс», «Тамірыс», мультфільм «Маскі для Нікаласа» і іншыя. Усяго больш за 100 відэаматэрыялаў.

Каталог more.tv даступны карыстальнікам у складзе пакетаў паслуг «ЯСНА 100 + Кіно», «ЯСНА 200 + Кіно», «Сямейны 10+ Кіно», якія ўключаюць інтэрактыўнае тэлебачанне на ўмовах тарыфнага плана «ZALA: усё ўключана», нелiмiтаваны доступ да сеткі Інтэрнэт, неабмежаваную колькасць тэлефонных злучэнняў у сетцы «Белтэлекам» з паслугай вызначэння нумара CLIP, а таксама падпіскі да анлайн-кінатэатраў «ІВІ» і «Амедыятэка».

Падключыць пакеты паслуг можна ў сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам» або аформіўшы анлайн-заяўку на сайце. Звяртаем вашу ўвагу, што для карыстання пакетамі неабходна ТБ-прыстаўка B800. Падключэнне ажыццяўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.

Па кансультацыю звяртайцеся, калі ласка, у сэрвісныя цэнтры кампаніі «Белтэлекам» і па тэлефоне 123.