Акцыя ў «Белтэлекаме»: навушнікі за 12 капеек пры пакупцы смартфонаў

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам» і на shop.beltelecom.by дзейнічае выгадная прапанова. Пры куплі любога са смартфонаў Tecno Camon 30 8GB/256GB ці Tecno Spark 20 8GB/256GB можна дадаткова набыць бесправадныя навушнікі TECNO TWS Earphone BD03 усяго за 12 капеек. Смартфоны даступныя для пакупкі ў растэрміноўку на 24 месяцы для абанентаў «Белтэлекам».*

Tecno Camon 30 – гэта ідэальнае спалучэнне стылю і функцыянальнасці. Дзякуючы глянцавай задняй паверхні ён выглядае вельмі элегантна і прывабна. Смартфон абсталяваны 6/8-цалевым дысплеем, які транслюе кантэнт у дазволе 2436×1080 пікселяў. AMOLED-матрыца выключае затрымкі пры змене дынамічных эпізодаў і гарантуе высокую колеранасычанасць. Шкляны корпус абаронены па стандарце IP53, які надзяляе ўстойлівасцю да негатыўнага ўздзеяння вільгаці.

Апаратная частка Tecno Camon 30 складаецца з 8-ядзернага працэсара MediaTek Helio G99 Ultimate і 8 ГБ аператыўнай памяці. Асноўная 3-модульная камера мае падвойны святлодыёдны выбліск, якi падвышае яркасць кадраў пры слабым асвятленні. Размыць задні фон і зрабіць акцэнт на галоўным аб'екце дазваляе эфект Баке. На захоўванне файлаў адведзена 256 ГБ памяці.

Tecno Camon 30 – гэта выдатны выбар для тых, хто шукае магутны і стыльны смартфон з якаснай камерай і вялікім экранам. Пры пакупцы ў растэрміноўку на 24 месяцы штомесячны плацеж за яго складзе 38 рублёў.

Калі вы жадаеце набыць смартфон больш даступнага коштавага сегмента, то звернеце ўвагу на Tecno Spark 20. Гэтая мадэль валодае магутнай сістэмай камер, вялікім і плыўным экранам, а таксама гульнявым працэсарам. Такі гаджэт выдатна падыходзіць для стварэння фота-і відэа, а таксама для гульняў. Асноўны сэнсар мае дазвол у 50 Мп, шырокую дыяфрагму f/1.6 і падтрымку HDR, што дазваляе ствараць выразныя фота з выдатнай глыбінёй і рэзкасцю. Камера мае начны рэжым Super Night, у якім пікселі аб'ядноўваюцца ў групы па 4, каб збіраць больш святла. Дзякуючы гэтаму камера здымае прыгожыя фота без шумоў ва ўмовах дрэннага асвятлення.

Вартасцю смартфона з'яўляецца і вялікі 6-цалевы IPS-дысплей з частатой абнаўлення 90 Гц. Ён абнаўляецца на частаце 90 Гц, што забяспечвае высокую плыўнасць карцінкі. Экран падтрымлівае тэхналогію Smart Refresh 3.0, якая аўтаматычна ўключае працу дысплея ў гульнявым рэжыме, што дазваляе змяншаць энергаспажыванне. Батарэя на 5000 мАч дазваляе тэлефону доўга працаваць, а хуткая зарадка 18 Вт (Type-C) хутка папаўняе запас энергіі.

Пры пакупцы ў растэрміноўку на 24 месяцы штомесячны плацёж за смартфон Tecno Camon 20 Pro 8GB/256GB складзе 20 рублёў.

Бесправадныя навушнікі TECNO TWS Earphone BD03 – выдатны бонус пры куплі любога са смартфонаў Tecno Camon 30 або Tecno Spark 20. Гэтыя навушнікі – ідэальнае рашэнне для актыўнага ладу жыцця. З імі вы зможаце атрымліваць асалоду ад музыкi, займацца спортам ці проста адпачываць, не турбуючыся аб правадах і іншых абмежаваннях.

Поўнае апісанне тавараў – на сайце. Падрабязнасці – па кругласутачным нумары 123.

Для заказу звярніцеся ў сервісны цэнтр або аформіце заяўку на shop.beltelecom.by .

Спяшайцеся, прапанова абмежавана!

*Набыць тавар у растэрміноўку на 24 месяцы могуць абаненты кампаніі «Белтэлекам» – фізічныя асобы, якія больш за год карыстаюцца паслугамі доступу ў сетку Інтэрнэт і/ці тэлебачання ZALA, а таксама пакетаў паслуг (падрабязней тут).

Blue and White Illustrative Important Announcement Instagram Story (1200 x 788 пикс.) (1300 x 888 пикс.) (3)