«Белтэлекам» запускае акцыю «Нам 25!»

У ліпені кампанія «Белтэлекам» адзначае сваё дваццаціпяцігоддзе.

З гэтай датай хочам павіншаваць і нашых аднагодкаў - запускаем акцыю «Нам - 25!».

Усім новым і існуючым абанентам пакетаў паслуг «ЯСНА» і «Сямейны», а таксама тарыфных планаў «Рэкорд» і «Дамасед» 1995 года нараджэння прапануем карыстацца паслугамі са зніжкай 25% на працягу 25 месяцаў*!

Далучыцца да акцыі можна з 1 чэрвеня па 31 ліпеня 2020 года ўключна, звярнуўшыся ў службу продажаў па тэлефоне або па электроннай пошце.

*Пры наяўнасці іншай актыўнай зніжкі карыстальніку трэба будзе зрабіць выбар.

*Адлік месяцаў пачынаецца з моманту актывацыі прапановы.